Ткацтва, вышыванкі, выцінанкі
|
Ручнік – кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага
прызначэння. Ручнік ільняны, тканы. Прышыты
карункі. Для штодзённага і дэкаратыўнага ўбрання абразоў.
|
Карункі – (рус. кружева), вязалі
кручком, выраблялі з ільняных нітак для ўпрыгожвання ручнікоў, бялізны,
адзення.
|
|
|
Абрус (настольнік) – тканы выраб, прызначаны для засцілання
стала. Палатняны, з вышытымі птушкамі і сцяблінамі з лісточкамі зялёнага колеру і вінаградам.
|
|
Посцілка – узорысты вышываны выраб утылітарнага, дэкаратыўнага
прызначэння, від мастацкіх тканін, прамавугольнай формы, для засцілання падушак на ложку, для ўпрыгожвання інтэр’ера сялянскай хаты.
|
Пояс – дэкаратыўнае ўпрыгожанне адзення, звычайна стракатых
колераў. Паясы плялі, ткалі або вязалі
|
|
Ручнік – кавалак тканіны абрадавага, дэкаратыўнага і ўтылітарнага
прызначэння. Ручнік ільняны, тканы, з узорам блакітных і жоўтых і зялёных колераў нітак. Прышыты карункі. Служыў для штодзённага і дэкаратыўнага ўбрання
абразоў.
|
|
Ходнік – даматканы выраб з узорам, які
засцілалі на падлогу Доўгая паласа баваўнянай тканіны. Фон шэры часцей ў палоскі. Ніткі карычневага, зялёнага, белага, жоўтага колераў.
|
|
|
Ходнік – даматканы выраб з узорам, які
засцілалі на падлогу Круглыя ходнікі рабілі з ласкутоў,
плялі рукамі або з дапамогай кручка. Колеры падбіралі розныя: чырвоны, жоўты,
белы, сіні.
|
Выцінанка - від народнага дэкаратыўнага мастацтва. Назва паходзіць
ад слова - "выцінаць", г.з. "выразаць". Гэта ўпрыгожанні з паперы ў выглядзе
арнаментаў, сілуэтных кампазіцый. З ХІХ стагоддзя выкарыстоўваліся для аздаблення
сцен,вокнаў, паліц,печаў. Па выцінанцы можна было прачытаць сюжэт – што адбылося ў
вёсцы, хто нарадзіўся, ці было ў хаце вяселле.
|
|
Дыван —
шчыльны тканы выраб з пражы рознага роду (ці
сінтэтычная яго імітацыя), які ўжываецца для пакрыцця падлог, сцен, часам іншых
паверхняў у памяшканні (сталоў, канап і г.д.) у
дэкаратыўных ці ўцяпляльных мэтах.
Дыван —
адно з найстаражытнейшых вынаходстваў для дэкаравання і ўцяплення любога жытла. На працягу шматлікіх стагоддзяў дыван
быў не толькі сімвалам дастатку, але
і прадметам мастацтва, паколькі
для яго вырабу патрабавалася працяглая карпатлівая ручная праца.
|
|
|
Вышыўка "Кветкі", макатка – від мастацтва. У вяночку з кветак ромб. Зроблена з дапамогай спецыяльнай іголкі. Нацягвалася на
раму палатно. На левай старане макаткі маляваўся ўзор. Спецыяльнай іголкай з
ніткай рабілася вышыўка. Прыгожы, пушысты малюнак аказваўся на правай старане. Белы фон. Ніткі чырвоныя, зялёныя, сінія, бардовыя,
фіялетавыя, аранжавыя.
|
|
Ільновалакно пасля першапачатковай апрацоўкі на льномялцы.
|
Капялюш саламяны
— галаўны ўбор, які складаецца з тульі - якая пакрывае галаву - і палёў.
|
|
Пляценне
з саломы выкарыстоўвалася для дэкаратыўнага аздаблення
інтэр’ера сялянскай хаты.
|
|
Шпалеры
саламяныя (рэканструкцыя) – элемент упрыгожвання інтэр’ера
сялянскай хаты.
|
|
Ла́пці —
традыцыйны сялянскі абутак, плецены з лыка (лазовага, ліпавага),
пяньковых або льняных вітушак ці тонкіх вяровак. У мэтах надання трываласці падэшву
лапцей падпляталі лазой, вяроўкамі і падшывалі скурай.
|
Комментариев нет:
Отправить комментарий