Ганчарныя вырабы


Ганчарныя вырабы,  драўляны посуд, прадметы побыту









Гарлач гліняны посуд з выцягнутым тулавам, пукатымі бакамі, звужанай шыйкай і шырэйшым за дно вусьцем.

































Гладышгліняны посуд, тое, што і гарлач. Выкарыстоўваецца для захоўвання малака і малочных вырабаў. Вядомы большасці народаў свету.









Свісцёлкі гліняныяцацкі з гліны, часцей у выглядзе птушак, з адтулінамі для свістання.




Кораб (каробка)- ёмістасць для захоўвання зерня, авальны, сплецены з саломы. Падстаўка – саламянае звяно. Мае  вентыляцыю.






Сявенька (сявалка)плеценая пасудзіна, ёмістасць для ручной сяўбы. Лакальная назва сяўня. Зроблена з саломы, круглая, унізе звужаная. Памеры: вышыня 17, даўжыня 36, шырыня 33 см.











Рэшатапрылада для прасейвання мукі ці зерня. Абечак – з лубу, дно – з валасяной сеткі. Круглая прылада.








Апалушка  – невялікая начоўка для ачысткі (правейвання) зерня ў хатніх умовах. Для рошчыны на бліны, пірагі.






Чыгун, чыгунок – пасудзіна для гатавання ежы ў печы на адкрытым вогнішчы.



Лямпа керасінавая –  прылада для штучнага асвятлення памяшкання з дапамогай спальвання газы (керасіна). Складаецца з балона і са шкла з завужаным верхам.















Вулічны ліхтар ужываецца ў вулічным асвятленні для штучнага павелічэння аптычнай бачнасці на вуліцы ў цёмны час сутак.




















Ліхтар — пераносная ці стацыянарная штучная крыніца святла.










Прас (жалязка)  –  прылада для адгладжвання бялізны  і  адзення. Вугальны. Награваўся пры дапамозе гарачага вугалю, які засыпаўся ўнутр. З драўлянай ручкай. Метал, дрэва.













Кошык плецены з ліпы, ліпаўка. Від пасудзіны плецены з ліпавых стужак, выкарыстоўваўся для заховання прадуктаў харчавання.





Відэлец пач. ХХ стагоддзя. Зроблены з жалеза,  нямецкі выробнік, ручка з рога казулі.



















Лыжка драўляная

Комментариев нет:

Отправить комментарий