Прылады працы


Прылады працы





Калаўрот (калаўротак, самапрадка, самапраха) прылада для механізаванага прадзення лёну і воўны ў хатніх умовах. Калаўрота тып – стаяк. Складаецца з кола, педалі (шатун, ківач), якой кола праводзілася ў рух, і прадзільны апарат. Прадзільны апарат сладаецца са стрыжня і размешчанай на ім шпулькі для наматвання пражы і маленькіх калёсікаў, злучаных пры дапамозе шнуроў з вялікім колам.


Церніца (мялка, мяліца, мячка) прылада для пярвічнай апрацоўкі (мяцця) ільняной ці канаплянай трасты. Церніца гарызантальная, аднарэбраваная. Выраблена з аднаго ствала дрэва, выкапанага з каранямі. Складаецца з дзвюх дошчачак (шчокаў), умацаваных на стойках (нагах). Выдзеўбаны жолаб, у які ўстаўлена біла.







Матавіла (вітушка) ручная драўляная прылада. Ужывалася  для звівання пражы ў маткі. Крыжавіна з брускамі на канцах, умацаваная на падстаўцы.





Матавіла (вітушка) ручная драўляная прылада. Ужывалася  для звівання пражы ў маткі. Крыжавіна з брускамі на канцах, умацаваная на падстаўцы.













Цэп прасцейшая драўляная прылада для малацьбы збожжа. Складаецца з гладка выструганай палкі-цапільна, даўжыня 117 см, і біча, даўжыня 79 см, рухома замацаваных паміж сабой. Біч круглы. Зроблены з дуба.

Бёрда -  прыстасаванне ў выглядзе частага грэбня. Існуе 2 віды : частка ткацкага станка – кроснаў і ручныя бёрды для ткацтва паясоў.






Чаўнок ткацкая прылада для пракідвання ўтку ў працэсе ткання (нагадвае па знешняму выгляду мініяцюрны човен). Чаўнок з донцам. Цэўку кладуць на дно, а ўточную нітку прапускаюць праз адтуліну ў донцы чаўнака (у працэсе ткання прытрымліваюць цэўку вялікім пальцам). 

















Прасніца драўляная прылада для прадзення воўны, льняной і пяньковай кудзелі. Лапатападобная. Зроблена з суцэльнага кавалка дрэва.






Прылада працы для апрацоўкі льну.




Рэйсмус (штрыхмаз)  – сталярскі вымяральны інструмент для разметкі пазоў і паралельных ліній.  





Качалкапрылада працы для выпрамлення бялізны, выкарыстоўвалася і для мыцця тканіны.



Таўкач -  прылада працы, прызначаная для змяльчэння.


Гэблік-адборнік (рубанак) стругальны інструмент для роўнага загладжвання паверхні драўляных вырабаў адносна невялікіх памераў. Шырока выкарыстоўваецца ў сталярстве.  Складаецца з драўлянага бруска і замацаванага ў ім завостранага жалезнага ляза.



Нажоўка -  прылада працы


Кірка ручны інструмент, прызначаны для біцця камянёў, старой цаглянай кладкі і інш.




Серп - прылада для ўборкі збожжавых культур (жыта, ячменю, пшаніцы, проса, аўса…).  Складаецца з авальнай рэжучай часткі і драўлянай самаробнай ручкі. Перад жнівом сярпы зазубрывалі, тачылі


Верацяно – прылада для ручнога прадзення лёну, воўны, пянькі. Конусападобная палачка з завостраным верхам, патоўшчаным нізам, на які для павелічэння вагі надзявалі прасліца. Нарэзаны кольцы-паглыбленні.Булава











Драбільна – жалезнае прыстасаванне для драблення.



Трапло – выкарыстоўвалася для апрацоўкі льну, трапання

Драўляныя граблі складаліся з галоўкі з 8 – 14 зубамі і грабільна, ці ручкі. Зубы даўжынёю 7 – 10 см выразалі з цвёрдых парод дрэва (дуба, ясеню, граба) і ўстаўлялі ў галоўку на адлегласці 5 – 5,5 см адзін ад аднаго.
Гаршэчнікі (ухваты, вілкі) – хатні бытавы (пячны) інвентар. Паўкруглы жалезны рагач (ухват), насаджаны на доўгае драўлянае цаўё. Прылада для засоўвання і вымання гаршкоў з печы .









Скабля – прыстасаванне для апрцоўкі скуры, дрэва
Інструмент






Напільнік для заточвання нажоўкі









Даўбешка прыстасаванне для змяльчэння травы, сена, іншага корму для жывёл.







Пранік  – пляскаты драўляны брусок з ручкай, якім перылі (пралі) бялізну пры мыцці, палотны пры адбельванні; ім таксама абівалі лён, проса.


Комментариев нет:

Отправить комментарий